У Светлагорску праваслаўны святар падзяліў забітых беларусаў на тых, па кім можна ладзіць паніхіду, і тых, хто гэтага не варты
Палеская Вясна
07.10.2021
Як паведамілі
Палескай Вясне жыхары Светлагорска, у мясцовым храме Расійскай праваслаўнай
царквы святар адмовіўся ладзіць паніхіду па забітых сілавікамі беларусах, але
адслужыў яе па адным застрэленым падчас нападу на кватэру жыхара Мінска карніку
з КГБ.
Аляксандр Кісель і прадстаўнікі структур, якія забяспечваюць утрыманне ўлады Лукашэнкам. Фота: sn.by
Чытачы нашага сайта са Светлагорска распавялі, што ў
канцы леташняга верасня група жанчын звярнулася ў галоўны храм Расійскай праваслаўнай
царквы ў Светлагорску – храм «Праабражэння Гасподняга», каб замовіць
паніхіду па ахвярах супрацьстаяння на палітычнай глебе.
Настаяцель храма Праабражэння Гасподняга айцец Аляксандр Кісель адмовіў верніцам у
іхняй просьбе аб правядзенні адмысловай службы з паніхідай. Ён параіў набыць у ягонай
царкве свечкі, але памаліцца самастойна.
Тым не менш, ужо 1 кастрычніка гэты ж самы святар
Расійскай праваслаўнай царквы правёў у сваім храме так званую «ліцію» па «погибшем
воине Дмитрии», як назвала
мясцовая дзяржаўнай газета «Светлагорскія навіны» супрацоўніка КГБ Дзмітрыя Федасюка, які першым уварваўся
ў жытло супрацоўніка ІТ-кампаніі Андрэя Зельцара і быў паранены падчас абароны Андрэем сваёй кватэры і
сям’і. Пазней Федасюк памёр у лякарні.
У хаўтурах па КГБісту ўзялі ўдзел старшыня Светлагорскага райвыканкаму Дзмітрый Алейнікаў, іншыя чыноўнікі, а
таксама кіраўнікі мясцовых падраздзяленняў карных структураў, якія пасля
выбараў 2020 года ўдзельнічалі ў катаваннях, бесчалавечным і прыніжаючым
чалавечую годнасць абыходжанні з затрыманымі на плошчы і вуліцах Светлагорска
ўдзельнікамі мірных сходаў альбо адмаўляліся прымаць захады да пакарання выканаўцаў
і кіраўнікоў такога абыходжання.
________________________________
Чытайце таксама:
___________________________________