Адбылося вынясенне прысуду ў справе
аб абразе прэзідэнта.
Жыхарку
Мазыра Тамару Шчалупанаву
абвінавачвалі паводле артыкула 368 Крымінальнага кодэкса ў абразе прэзідэнта. У
лютым яна змясціла каментар у сацыяльнай сетцы Аднакласнікі. У спрэчцы з адным
з карыстальнікаў Тамара напісала: «А ты – вошь прикорытнаная на гребешке, если тебе нравятся шизоидные речи
параноика. Только д…(чалавек
з разумовай адсталасцю - ПВ), как ты, может слушать этот бред сивой кобылы».
Візаві жанчыны данёс пра гэта куды трэба, а карныя органы пазналі, што размова
ў выказванні ідзе пра Лукашэнку, хаця ні ягонага прозвішча, ні пасады ў
выказванні няма.
Што было
доказамі віны Тамары Шчалупанавай у крымінальнай справе засталося невядомым.
Суддзя суда Мазырскага раёну Валянціна Новікава, якая разглядала справу, зрабіла
суд закрытым.
17 чэрвеня
адбылося абвяшчэнне прысуду. Валянціна Новікава прызнала Тамару Шчалупанаву
вінаватай у злачынстве «Абраза прэзідэнта» і пастанавіла прызначыць ёй пакаранне ўвыглядзе 1 года і 6
месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову. Таксама Новікава
вырашыла, што ў Шчалупанавай неабходна канфіскаваць усю кампутарную тэхніку –
сістэмны блок, манітор, клавітятуру і нават кампутарную мыш. Гэтыя рэчы суддзя
палічыла прыладай злачынства.