Суды за тое, што «подошли и просто стояли». Жыхароў Калінкавічаў судзяць за 27 лютага
Палеская Вясна
02.04.2022
>>>>
Да масавай
карнай акцыі прыцягнутыя карныя органы Мазырскага і Калінкавіцкага раёнаў.
27 лютага некалькі жыхароў і жыхарак Калінкавічаў
прыехалі ў Мазыр, каб пашпацыраваць у цэнтры горада. Але там іх затрымалі.
Начальнік Аддзелу аховы парадку і прафілактыкі Мазырскага РАУС Аляксандр Пашэвіч напісаў данос на
каленкаўцаў свайму начальніку. Тое, што і як Пашэвіч інтэрпрэтаваў як
правапарушэнне, цяжка зразумець з гледзішча здаровай логікі. Але служкі
Лукашэнкі гатовыя на ўсё, каб атрымаць зорку на пагон і ласку сваіх патронаў.
Аляксандр ПАШЭВІЧ.
Дарэчы, гэты самы Пашэвіч ўвосень 2020 года ўзяў на сябе адказнасць за
нахабны разгон мірнага шэсця праз правакацыі, калі людзей пачалі хапаць проста
на ходніках, а таксама затрымалі праваабронцу Уладзіміра Целепуна, які ўвогуле ў шэсці не ўдзельнічаў, а проста вёў
назіранне і маніторынг таго, што адбываецца. Тады Пашэвіч яшчэ быў маёрам і
часовым выканаўцам начальніка аддзела АПП. За стараннае выслужванне перад
уладай яму кінулі зорку на пагоны і зацвердзілі на пасадзе. Цяпер ён
падпалкоўнік і начальнік ААПП.
Але, тое, як ён у сваім даносе апісвае нібыта выкрытае ім
правапарушэнне, варта цытыты:
“В ходе несения
службы, примерно в 17.20 на площади Ленина г. Мозыря было замечено массовое скопление граждан, а именно 3 женщины и 3 мужчины, которые в
присутствии иных проходящих граждан, длительное время находились на одном месте
без движения, чем публично
демонстрировали свое массовое скопление, в последствии при приближении
сотрудников ОВД, для предупреждения проведения ими массового мероприятия
(Пикетирование), приняли меры к передвижению в иное место, при этом
воспользовавшись разными путями передвижения, в частности к по ул. Советской,
35, где вновь собрались вместе и продолжили
свое публичное нахождение без движения на одном месте, в связи с чем данная
группа граждан были задержаны сотрудниками».
/Лукашэнкавыя прыспешнікі падчас ажыццяўлення рэпрэсіяў
ад імя дзяржапарату, якім кіруе Лукашэнка, выкарыстоўваюць выключна расійскую
мову, таму для цытавання іхніх выказванняў ў нашых матэрыялах захоўваецца гэтая
мова/
Данос, складзены Пашэвічам.
У цалкам аднолькавых справах аб адміністрацыйных
правапарушэннях складзеных на шасцярых каленкаўцаў, маецца яшчэ пратакол
апытання сведкі. Сведкам выступіў іншы прыспешнік лукашэнкавага рэжыму – нейкі
супрацоўнік Мазырскага РАУС Яўген Місько.
Ён таксама апісвае злачынныя дзеянні «групы грамадзян» і сваё
гераічнае змаганне з «неправомерными действиями» ва ўласцівых лукашыстам катэгорыях:
«Около 17.20 мною
было обращено внимание на несколько групп граждан не более 5 человек в каждой,
которые находились продолжительное время на площади. Около 17.30 две группы
граждан подошли друг к другу на площади Ленина г. Мозыря, вблизи городского
дома культуры. Они подошли друг к другу
и просто стояли. С целью пресечения
неправомерных действий со стороны данных лиц, мною было сообщено пешему
наряду о происходящем, также я доложил о происходящем руководству».
Аповяд Яўгена Місько.
І вось такія вось аповяды пра нібыта правараушэнні сталі падставай для
таго, каб людзей прызналі вінаватымі і прысудзілі значныя штрафы. Адным з
доказаў віны карнікі
лічаць скрын-шот абмеркавання ў чаце «Мозырь 97%» у мэсэджары Тэлеграм, дзе
нехта пытаецца ва ўдзельнікаў ці пойдзе хто-небудзь на плошчу а 17-й гадзіне.
Але ні ў каго з затрыманых каленкаўцаў у тэлефонах не знайшлі нет толькі чата «Мозырь
97%», але і самога мэсэджэра Тэлеграм.
Зараз вядома пра трох жыхароў і жыхарак Каленкавічаў, якім вынеслі прысуды
паводле такіх сфабрыкаваных справаў. Прычым, работнікі суда ў Мазыры не даюць
рады самастойна ўсіх пазасуджваць і да справы прыцягнулі іхніх калег з калінкавіцкага
суда.
Прызначаная Лукашэнкам на пасаду суддзі ў суд Мазырскага раёна Марыя Буглак
адну з жанчын прызнала вінаватай і прысудзіла 70 базавых вялічыняў штрафу (2 240 рублёў).
Іншая, таксама прызначаная самім Лукашэнкам
разбірацца ў палітычнай справе, але ўжо на пасаду суддзі ў суд Калінкавіцкага
раёна – Святлана Кугейка палічыла,
што гэтыя абсурдныя абвінавачванні цалкам у межах лукашысцкага заканадаўства і
простае стаянне на плошчы ўтварае склад правапарушэння, у якім яна прызнала
вінаватай іншую жыхарку Калінкавічаў і пакрала штрафам, памерам 15 базавых (480
рублёў).
Галіна ЗАГВОЗДЗІНА.
А такая ж самая прызначаная Лукашэнкам на пасаду суддзі Галіна Загвоздзіна палічыла вінаватым
аднаго з мужчын, пакараўшы штрафам на 25 базавых вялічыняў (800 рублёў). Пры гэтым ніхто з асуджаных
не прызнаў сябе вінаватым у тым, што здзейсніў нешта супрацьпраўнае.