У Мазыры затрыманы кіраўнік мясцовай філіі праваабарончага цэнтру «Вясна» Уладзімір Целяпун (дапоўнена ВІДЭА)
Палеская Вясна
15.11.2020
>>>
На акцыі памяці
па забітым у Мінску Рамане Бандарэнку, якая праходзіла побач з Палацам культуры
НПЗ у Мазыры, адбыўся шэраг жорсткіх затрыманняў. Сярод затрыманых апынуўся і
праваабронца.
Уладзімір ЦЕЛЯПУН
Як паведаміла Палескай Вясне відавочца падзеяў, карнікі
пачалі затрымліваць людзей – спачатку аднаго, потым другога, трэцяга. Людзі спрабавалі
адбіць тых, хто трапіў у лапы супрацоўнікаў МУС. У гэты час у бок тузаніны
скіраваўся і Уладзімір Целяпун, які
здымаў тое, што адбывалася, на мабільны тэлефон.
Але яго таксама схапілі і пазней яго бачылі ў машыне
міліцыі. А 15.06 ён паведаміў калегам па праваабарончаму цэнтру «Вясна», што
знаходзіцца ў РАУС і чакае апытання. Станам на 19 гадзін Уладзімір Целяпун на
волю не выйшаў.
Адказнасць за затрыманне людзей на бюльвары Юнацтва ў Мазыры ўзяў на сябе часовы выканаўца абавязкаў начальніка аддзелу аховы правапарадку і прафілактыкі Мазырскага РАУС маёр Аляксандр Пашэвіч.
Чытачы Палеская Вясны даслалі нам відэа, куды трапіў момант затрымання Уладзіміра Целепуна сярод затрыманняў іншых жыхароў Мазыра.
Акрамя яго падчас нядзельнай акцыі вядома яшчэ пра
самамала 6 затрыманых. Іх імёны і прозвішчы удакладняюцца.