На кручок да мазырскага правакатара Юрыя Комара патрапіў жыхар Рэчыцы

Жорж Кунцэвіч 18.02.2023

>

“Палеская вясна” папярэджвала аб тым, што больш за дзесяць грамадзян Беларусі пацярпелі ад дзеянняў мазырскага правакатара Юрыя Комара, які ў лістападзе мінулага года на сваім ютуб–канале канале пачаў кантактаваць з людзьмі, якія не любяць уладу ў Беларусі і падтрымліваюць Украіну.

І вось новая ахвяра. У Рэчыцы затрымалі работніка школы пасля стрыму з правакатарам у чат-рулетцы. У размове мужчына сказаў, што падтрымлівае Украіну.

Сілавікі затрымалі работніка адной са школ горада Рэчыца Гомельскай вобласці пасля стрыму ў чат-рулетцы з правакатарам Юрыем Камаром. Пра гэта 17 лютага паведаміў набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал.

Падчас стрыму Юрый Комар назваўся украінцам і пацікавіўся ў беларуса яго стаўленнем да расейскай агрэсіі. Суразмоўца адказаў, што не падтрымлівае вайну, і выказаў падтрымку ўкраінцам.

Праз некаторы час пасля стрым ў кватэру жыхара Рэчыцы ўварваліся сілавікі. Мужчыну затрымалі, назвалі “нацыстам” і прымусілі зняцца ў “пакаяльным" відэа.

Нагадаем, з 24 лістапада мінулага года ў сваім канале у YouTube Юрый Комар пачаў выкладваць аднастайныя відэа, запісаныя падчас зносін у папулярным сэрвісе «Чат-рулетка». Размаўляючы са выпадковымі беларусамі, камар выдае сябе за ўкраінца і імкнецца справакаваць іх на выказванні, якія могуць стварыць людзям праблемы з уладамі.