Падрабязнасці “спецаперацыі” сілавікоў па пошуку рэчычаніна, які сарваў дзяржсцяг
Жорж Кунцэвіч
29.11.2023
>
“Палеская
Вясна” паведамляла аб тым, што яшчэ ў кастрычніку гэтага года ў
Рэчыцы затрымалі мужчыну за сарваны дзяржаўны сцяг.
Гэтая
“спецаперацыя” каштавала сілавікам неймаверных высілкаў, нібыта яны кінуліся
шукаць серыйнага забойцу.
З
апублікаванай інфармацыі вынікае, што гомельскі ГУБАЗіК некалькі тыдняў вёў “карпатлівую
працу", праверыўшы больш за паўсотні чалавек, у тым ліку ў Мінскай і
Гродзенскай абласцях, прагледзеў сотні гігабайт відэа, піша гомельскі “Флагшток”.
“На
працягу трох тыдняў з мэтай устанаўлення датычных да злачынства супрацоўнікі
восьмага ўпраўлення ГУБАЗіК МУС правялі комплекс аператыўна-вышуковых
мерапрыемстваў. Адпрацавана больш за 50 асоб, якія траплялі ў поле зроку
праваахоўнікаў за экстрэмісцкую дзейнасць, у тым ліку жыхароў Мінскай і
Гродзенскай абласцей, адгледжана сотні Гігабайт відэазапісаў з камер вонкавага
назірання”, — гаворыцца ў паведамленні МУС.
У
выніку супрацоўнікі ГУБАЗіК "устанавілі і пры сілавой падтрымцы абласнога
АМАПу затрымалі жыхара Рэчыцы, які ў “экстрэмізме" заўважаны не быў —
трапляўся толькі п'яным за рулём і затрымліваўся за правапарушэнні.