У Рэчыцы затрымалі мужчыну за сарваны дзяржаўны сцяг
Жорж Кунцэвіч
26.11.2023
>>
Пры сілавой падтрымцы супрацоўнікаў ГУБАЗ і АМАП у Рэчыцы
быў затрыманы 41-гадовы мясцовы жыхар, які здзекаваўся над дзяржаўным сцягам.
Нядаўна начальнік аддзелу ГУБАЗіК па Гомельскай вобласці
Алег Кашын пракаментаваў, што сарваны сцяг знайшлі каля будынку юрыдычнай
кансультацыі супрацоўнікі ЖКГ - ён быў прывязаны да слупа дарожнага знака.
Следчымі была ўзбуджана крымінальная справа паводле арт.
370 Крымінальнага кодэксу. Ідзе следства.
Паведамляецца, што раней фігурант нібыта прыцягваўся да
адміністрацыйнай адказнасці, у тым ліку затрымліваўся нецвярозым за рулём.