Мазырскі палітзняволены Яраслаў Пашкоў – на волі
Жорж Кунцэвіч
24.12.2022
>
Праваабаронцам стала
вядома, што палітвязень Яраслаў Пашкоў выйшаў на волю некалькі тыдняў таму, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання.
Нагадаем,
суд Мазырскага раёна 7 верасня вынес прысуд палітзняволенаму Яраславу Пашкову.
Яго абвінавацілі ў дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь (арт. 369-1 Крымінальнага
кодэкса) і абразе прэзідэнта (ч. 1 арт. 368).
Справу разглядала суддзя Галіна Кніжонак-Максімава.
Яраслаў
Пашкоў быў затрыманы 30 верасня 2021 года па крымінальнай справе,
узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка
КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. Аднак пад час
следства дадалі новае абвінавачанне.
Палітвязню прысудзілі пазбаўленне волі тэрмінам на адзін
год і дзевяць месяцаў у калоніі агульнага рэжыму. Акрамя гэтага, па рашэнні
суда ён павінен заплаціць штраф у памеры 100 базавых велічыняў (3 200 рублёў).