Карнікі ўжо амаль год з палітычных матываў трымаюць мазырца ў СІЗА № 3 у Гомелі

Палеская Вясна 21.08.2026

Пакуль невядома, ці адбыўся суд над мужчынам.

Паводле інфармацыі ініцыятывы Dissidentby з 8 жніўня 2025 года ў гомельскім СІЗА № 3 трымаюць 56-гадовага жыхара Мазыра Эдуарда Курляндчыка. Яго спрабуюць абвінаваціць адразу паводле сямі артыкулаў Крымінальнага кодэкса, і ўсе яны палітычныя.

Эдуарду Курляндчыку выстаўляюць абвінавачванні паводле артыкула 130 у распальванні сацыяльнай варажнечы, арт. 361 у закліках да санкцыяў, арт. 361-1 у стварэнні экстрэмісцкага фармавання або ўдзеле ў ім, арт. 367 у паклёпе на Лукашэнку, арт. 368 у абразе Лукашэнкі, арт. 369 ў абразе прадстаўніка ўладаў, арт. 369-1 у дыскрэдытацыі Беларусі.   

Пра суд над Курляндчыкам пакуль не было інфармацыі.

Найбольш імаверна, што пераслед Эдуарда Курдяндчыка звязаны з рэалізацыяй ім сваіх правоў на свабоду перакананняў і іх свабоднае выказваванне, свабоду пошуку і распаўсюду інфармацыі, свабоду асацыяцыяў. Паводле прынцыпаў Працоўнай групы ААН у адвольных затрыманнях, любое пазбаўленне волі, звязанае з рэалізацыяй гэтых правоў, ёсць адвольным затрыманнем і недапушчанае. Тым больш недапушчальным ёсць гвалтоўнае ўтрыманне ў няволі неапраўдана вялікі час без якога-кольвек суда.

Паведамляецца, што ў Эдуарда Курляндчыка маюцца праблемы са здароўем – захвораванне СКТ, сэрца і трамбоз венаў.

А. Юрэвіч.