Папаўненне ў спісе “экстрэмісцкіх” матэрыялаў
Жорж Кунцэвіч
22.09.2022
За апошні
тыдзень “экстрэмісцкімі” матэрыяламі былі прызнаныя яшчэ некалькі чатаў и
каналаў. На гэты раз
сілавікі звярнулі ўвагу на Хойнікі.
У апошняе
папаўненне “экстрэмісцкага спіса” трапілі Youtube-канал «Хойники для жизни» (3 000
падпісчыкаў) і Telegram-канал “ХОЙники”, у яким налічваецца каля 60 ўдзельнікаў.
Толькі ад
пачатку 2022 года рашэннямі судоў адпаведных раёнаў Палесся прызнаныя “экстрэмісцкімі
матэрыяламі” наступныя інфармацыйныя пляцоўкі:
Telegram-чат з назвай "МНПЗ-97";
Telegram-чат з назвай "Лельчицы 97%";
Telegram-канал з назвай "Житковичи Для Жизни";
Telegram-канал з назвай "Вольный город" (Рэчыца);
Telegram-группа з назвай "Жыве Нароўля”,
Трэба ведаць,
што за рэпосты з гэтых каналаў пагражае адміністрацыйная, а часам і
крымінальная адказнасць. Лепей іх проста чытаць, не падпісваючыся.