З шыкам і камфортам: У Рэчыцы ўрачыста адчынілі новы будынак пракуратуры

Жорж Кунцэвіч 20.06.2022

>

У Рэчыцы на вуліцы Конева 17 чэрвеня адчыніўся новы будынак раённай пракуратуры.

У цырымоніі адкрыцця ўдзельнічалі Генпракурор Андрэй Швед, пракурор Гомельскай вобласці Віктар Марозаў і іншыя чыноўнікі.


Пракурор Рэчыцкага раёна Мікалай Беларусаў, прыняў сімвалічны ключ ад новага будынка і паказаў гасцям сучасныя памяшканні. 

Цяпер тут наведвальнікаў чакае камфортны пакой прыёму, а таксама створаны ўсе ўмовы для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, - паведамляе раённая газета.

Пра кошт будаўніцтва дзяржаўныя СМІ нічога не паведамляюць.