Тыдзень супраць катаванняў у гэтым годзе пройдзе ў розных краінах
Жорж Кунцэвіч
20.06.2022
>
Міжнародны камітэт
па расследаванні катаванняў у Беларусі сумесна з Праваабарончым цэнтрам
"Вясна", "Прававой ініцыятывай", Беларускім Хельсінкскім
Камітэтам, Валанцёрскай службай "Вясны", моладзевым саветам "RADA",
ініцыятывамі politzek.me
і dissidentby запрашаюць узяць удзел у
мерапрыемствах Тыдня супраць катаванняў з 20 па 26 чэрвеня.
Мерапрыемствы пройдуць афлайн у трох гарадах — Варшаве,
Вільні і Тбілісі, а таксама анлайн. Зарэгістравацца на
частку з іх можна праз спасылкі, пазначаныя ў праграме. Усе мерапрыемствы
бясплатныя, уваход па квітках толькі на канцэрт у Вільні. Калі вы непакоіцеся
пра сваю публічнасць — мы арганізуем прасторы такім чынам, каб паклапаціцца пра
вашу бяспеку. Старт мерапрыемстваў пазначаны паводле мясцовага часу.
З праграмай
мерапрыемстваў можна азнаёміцца па спасылцы.