“Зачыстка” палескіх рэгіёнаў ад “ экстрэмістаў, нацыстаў і фанатаў” працягваецца
Жорж Кунцэвіч
20.07.2022
>
Услед за Іванава і Драгічынам на Берасцейшчыне, праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра
тое, што "супрацоўнікі ГУБАЗіК сумесна з байцамі АМАП працягваюць
ачыстку Мазыра ад экстрэмістаў, нацыстаў, каляфутбольных фанатаў і іншых
малапрыемных элементаў".
Вядома, што сярод затрыманых 17-гадовы Даніленка
Данііл, Кажэўнікаў Дзяніс, Чопік Аліна і яшчэ адзін юнак. На
"пакаяльных відэа" яны кажуць, што былі падпісаныя на
"экстрэмісцкія" тэлеграм-каналы. Праўладныя каналы пішуць, што "яшчэ
крыху, і горад зможа ўздыхнуць на поўныя грудзі", піша spring96.org.