Дзяржаўныя СМІ спрыяюць татальнай русіфікацыі палескага рэгіёна
Жорж Кунцэвіч
27.06.2023
>>
Беларуская
мова цалкам знікла са старонак дзяржаўных сайтаў палескага рэгіёну. Не убачыш яе таксама і ў друкаваных афіцыйных
выданнях. Хіба што апроч назваў газет, хаця яшчэ некалькі гадоў таму частка
матэрыялаў публікавалася па беларуску.
І гэта пры тым, што ў пасведчаннях аб рэгістрацыі раённых
СМІ пазначаны, як правіла, дзве мовы,
аднак фактычна, адна з іх – беларуская, наўмысна ігнаруецца.
Цалкам русіфікаваныя выданні “Жыццё Палесся” (Мазыр), “Дняпровец”
(Рэчыца), “Хойніцкія навіны”, Калінкавіцкія навіны”, Светлагорскія навіны”, “Лоеўскі
край”, “Светлае жыццё” (Лельчыцы), “Народны голас” (Ельск).
Зрэдку яшчэ можна пачытаць нешта пра культуру ці гісторыю
на сайтах “Маяк Палесся” ( Брагін), “Новае Палессе” (Жыткавічы) і “Чырвоны Кастрычнік”
(Акцябрскі). Ды і тут сфера выкарыстання беларускай мовы паступова звужаецца.
Улады мэтанакіравана займаюцца татальнай русіфікацыяй палешукоў:
гэта тычыцца не толькі СМІ, але і справаводства, выкарыстання роднай мовы пад
час масавых мерапрыемстваў, выступаў публічных асоб і ў іншых сферах
грамадскага жыцця.