“Братэрства” па-рэчыцкі
Жорж Кунцэвіч
22.09.2023
>>
Пад час правядзення Гомельскага эканамічнага форуму 21
верасня былі ўстаноўленыя пабрацімскія сувязі паміж Рэчыцай і горадам Азоў
Растоўскай вобласці.
“Менавіта сяброўства ляжыць у аснове ўсіх узаемаадносін
паміж Беларуссю і Расіяй”, - пафасна піша з гэтай нагоды “Дняпровец”.
Азоў мог бы стаць 13 горадам-пабрацімам горада
нафтавікоў, каб не агрэсія Расіі ва Украіне.
Да пачатку расійскага ўварвання сяброўскія сувязі Рэчыцы
былі ўстаноўленыя з трымя малдоўскімі, трымя расейскімі, трымя ўкраінскімі гарадамі, а
таксама з польскім Конінам і чэскім Пісекам. Зараз усё гэта ў мінулым. Вось і
даводзіцца шукаць пабрацімскія сувязі з расійскімі гарадамі і мястэчкамі, такімі
як Сургут, Сатка, Льгоў і Азоў.
Такое вось братэрства засталося ў Рэчыцы