>
У Гарадзенскім абласным судзе вынесены прысуд мазырчуку Яўгену Збароўскаму, якога напрыканцы чэрвеня 2022 года ўнеслі ў “спіс тэрарыстаў”.
Справу разглядаў суддзя Ігар Собалеў.
Крымінальная справа 28-гадовага Збароўскага не зусім
звычайная: яго абвінавацілі адразу па 9 артыкулах Крымінальнага кодэкса, а сам
судовы працэс доўжыўся з 14 лютага па 2 чэрвеня, амаль чатыры месяцы.
Паводле матэрыялаў справы, Яўген Збароўскі ў жніўні
мінулага года адправіў у Telegram тэксты аб метадах вырабу гаручых рэчываў,
запальных гранат, вызначэнні аб'ектаў для знішчэння і пашкоджання, стварыў
умовы для арганізацыі масавых беспарадкаў, якія суправаджаюцца пагромамі,
падпаламі і знішчэннем маёмасці "(ч. 1 арт. 13 і ч.1 арт. 293 КК);
Затым з верасня 2020 года і па жнівень 2021 года ў
каналах і чатах "размясціў матэрыялы з абразамі (ч.1 арт. 368 КК) і
паклёпам (ч. 2 арт. 367 КК)" у адрас Аляксандра Лукашэнкі;
ён жа ў кастрычніку 2021 года пакінуў у
тэлеграм-каналах каментары, "скіраваныя на ўзбуджэнне сацыяльнай варожасці
і варажнечы па прыкмеце сацыяльнай прыналежнасці да прадстаўнікоў праваахоўнага
блока "(ч. 1 арт. 130 КК);
у лістападзе 2020 года і чэрвені 2021 перавёў для
"забеспячэння экстрэмісцкай дзейнасці" адміністратарам
Telegram-каналаў 0,28 і 0,004 біткойна (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-2 КК);
у лістападзе 2021 года ў чаце пад публікацыяй з
фотавыявай інспектара па горадзе Менску размясціў паведамленні абразлівага
характару (арт. 369 КК);
са снежня 2019 года па студзень 2020 года набыў
"асабліва небяспечныя псіхатропныя рэчывы "(ч. 1 арт. 328), а
на тэрыторыі Расіі (у Бранскай вобласці) купіў агнястрэльную зброю – пісталет
Макарава (ПМ) і не менш 46 патронаў да яго (ч. 2 арт. 295 і ч. 1 арт.
333-1 Крымінальнага кодэкса).
Так, атрымаўшы інфармацыю пра месцазнаходжанне
абсталяванага тайніка з агнястрэльнай зброяй і боепрыпасамі на тэрыторыі
Бранскай вобласці, у неўстаноўлены час незаконна набыў пісталет, які з'яўляецца
ручной агнястрэльнай зброяй.
Абвінавачаны Збароўскі сваю віну прызнаў часткова,
патлумачыў, што ён быў нязгодны з вынікамі выбараў прэзідэнта Беларусі, і
менавіта таму вырашыў дзейнічаць актыўна.
У адпаведнасці з ч. 3 арт. 72 Крымінальнага кодэкса
па сукупнасці злачынстваў шляхам частковага складання прызначаных яму
пакаранняў канчатковы вырак: пазбаўленне волі тэрмінам на 8 гадоў ў
папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.