Рэчыца: сярод трох кандыдатаў у Палату прадстаўнікоў толькі адзін стварыў выбарчы фонд

Жорж Кунцэвіч 11.02.2024

>>

Сярод трох кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, зарэгістраваных па Рэчыцкай выбарчай акрузе № 44 – адразу два ідэолагі: намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай працы і сацыяльных пытаннях Алег Цылько (РППС) і намеснік гендырэктара па ідэалагічнай працы і сацыяльных пытаннях Рэчыцкага райжылкамунгаса Ігар Кіслоўскі («Белая Русь»).

Трэці кандыдат – памочнік старшыні праўлення аддзялення Беларускага таварыства «Веды» Максім Дашэўскі, вылучаны ад ЛДПБ. Гэтая кандыдатура зарэгістраваная хутчэй за ўсё для масавасці, бо шанцаў стаць дэпутатам тут меней за астатніх.

Толькі адзін з кандыдатаў – Алег Цылько – стварыў выбарчы фонд і адкрыў спецыяльны рахунак, на які па стане на 7 лютага пералічана 1 752 рублі, з якіх 1404 рублі выдаткавана на агітацыйныя матэрыялы і платныя выступы ў СМІ. Ён актыўна рэкламуе сябе ў інстаграм і праводзіць сустрэчы з выбарцамі раёна. Такая актыўнасць кандыдата дазваляе меркаваць, што менавіта Цылько і атрымае дэпутацкі мандат у Палату прадстаўнікоў, пішуць «Праваабаронцы за свабодныя выбары»