У Калінкавічах з’явіўся “тэрарыст” па версіі КДБ
Жорж Кунцэвіч
20.09.2022
>
Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс "Асоб, якія
маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці". Цяпер з'явіліся прозвішчы
яшчэ васьмі беларусаў. Зараз у ім 913 прозвішчаў, з іх — 172 беларусы.
Сярод васьмі новых – былы сістэмны адміністратар аддзела
адукацыі Мазырскага райвыканкама Яўген Чуміла, які да затрымання жыў у Калінкавічах, але працаваў у Мазыры.
Яўгена затрымалі на працоўным месцы 11 кастрычніка 2021
года. Прычым, па яго прыехалі нейкія сілавікі з Гомеля.
Са словаў знаёмых Яўгена, прычына затрымання – каментары ў
інтэрнэце.
У траўні 2022 годзе Чумілу асудзілі, аднак праваабаронцам дагэтуль невядомы прысуд.