Жыхара Мазыра затрымалі ў Маскве, дэпартавалі і будуць судзіць за абразу Лукашэнкі

Жорж Кунцэвіч 26.02.2023

>>

У судзе Мазырскага раёна на 2 сакавіка прызначаны разгляд крымінальнай справы 41-гадовага Станіслава Ільіна, якога абвінавачваюць у абразе Аляксандры Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.


Станіслава Ільіна затрымалі восенню мінулага года ў адным з гатэляў Масквы, пасля таго, як ён, спрабуючы пазбегнуць крымінальнага пераследу, вырашыў згубіцца ў Расіі. Аднак 14 лістапада ў гатэль прыйшла паліцыя і Ільіна затрымалі. Неўзабаве яго дэпартавалі ў Беларусь.


Справу ў закрытым рэжыме будзе разглядаць суддзя Анатоль Стрэльчанка.