Антынаркатычная аблава ў Светлагорскім каледжы

Жорж Кунцэвіч 16.10.2023

>

Супрацоўнікі наркакантролю Светлагорскага РАУС сумесна з адміністрацыяй Светлагорскага дзяржаўнага індустрыяльнага каледжа правялі на мінулым тыдні “прафілактычную адпрацоўку” навучальнай установы.

Як пішуць “Светлагорскія навіны”, у пошуку забароненых рэчываў у навучэнцаў дапамагаў службова-вышуковы сабака аддзела Мазырскага памежнага атрада.

Праваахоўнікі разам з ім правялі дбайнае абследаванне пакояў у інтэрнаце, навучальных класаў і калідораў каледжа падчас заняткаў.

У выніку адпрацоўкі наркотыкаў і псіхатропаў выяўлена не было. Але навошта тады было ствараць цэлую групу з людзей, у якіх і сваёй працы хапае?

З мэтай прафілактыкі наркаманіі сярод моладзі падобныя праверкі будуць праходзіць рэгулярна.