На “СветлагорскХімвалакно” прызначылі новага кіраўніка
Жорж Кунцэвіч
31.07.2023
>
Аляксандр Лукашэнка 28
ліпеня даў згоду на прызначэнне Віталя Асіпенкі генеральным дырэктарам ААТ
"СветлагорскХімвалакно".
Да гэтага часу Асіпенка працаваў намеснікам
генеральнага дырэктара на " ААТ "Гомельскі хімічны завод".
Асіпенка нарадзіўся ў Гомелі ў 1985 годзе. Скончыў Гомельскі
дзяржаўны ўніверсітэт імя Скарыны, Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт
і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Ранейшага гендырэктара Васіля Касцюкевіча выправілі ў
красавіку на пенсію. На Светлагорскім Хімвалакне ён адпрацаваў 19 год. Раней працаваў у Рэчыцы, на гідролізна-дрожжавым
заводзе.
Адкрытае акцыянернае
таварыства» СветлагорскХімвалакно " было заснавана ў 1964 годзе. Спецыялізуецца
на вырабе паліэфірных ніцяў, тары, шпагатаў і іншай хімічнай прадукцыі.