>>>
Палітвязня са Светлагорску 29 верасня Максіма Драбніцу МУС Беларусі ўнесла ў Спіс асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці. А ў красавіку юнака дадалі ў "тэрарыстычны спіс" КДБ.
Чаму такая ўвага сілавікоў да светлагорца?
Гомельскі абласны суд 10 чэрвеня 2023 года прызначыў Максіму Драбніцу восем гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штрафу ў памеры 3 700 рублёў. Драбніцу прызналі вінаватым у тым, што ён уступіў у "экстрэмісцкае фармаванне" план "Перамога" і нібыта планаваў падарваць чыгунку ў Светлагорскім раёне.
Максіма
абвінавацілі паводле двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт.
361-1(стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім) і ч. 2 арт.
290-5 (арганізацыя дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі і ўдзел у такой
арганізацыі).
Суд над Максімам пачаўся 26 траўня 2023 года ў Гомельскім
абласным судзе і праходзіў у закрытым рэжыме. Працэс вёў суддзя Мікалай Доля.