>
Адразу ў некалькіх гарадах на Гомельшчыне адбыліся
масавыя затрыманні грамадзян. Пра гэта стала вядома 24 кастрычніка, пасля
публікацыі на адным з праўладных каналаў відэа.
Жорсткія затрыманні адбыліся ў Жыткавічах, Петрыкаве і Тураве. Па розных ацэнках было затрымана, як мінімум, дзевяць чалавек за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў".
Супрацоўнікі ГУБАЗіК сцвярджаюць, што затрыманым грамадзянам
"давядзецца адказаць за свае дзеянні ў адпаведнасці з Крымінальным
кодэксам РБ і Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях РБ".
Прычынаю падобных дзеянняў сілавікаў сталі ранейшыя падпіскі грамадзян на пратэстныя чаты ў Тэлеграм, групах у “Аднакласнікі”
і ў “Вконтакте”.