На Мазыршчыне распрадаюць лазні, дзіцячыя садкі, дамы культуры

Жорж Кунцэвіч 18.01.2023

>

З пачаткам новага году на Мазыршчыне працягваецца распродаж аб’ектаў сацыяльна-культурнага прызначэння. Такая практыка сведчыць аб тым, што ўладам раёна зараз не па кішэні ўтрымліваць многія капітальныя збудаванні і таму на выкананне сацыяльных стандартаў проста заплюшчваюць вочы.

Так, на чарговы аўкцыён па продажы аб’ектаў нерухомасці ў Мазыры і Мазырскім раёне, арганізаваны камітэтам «Гомельаблмаёмасць», які адбудзецца ў Мазыры 26 студзеня, выстаўленыя будынак камбіната бытавога абслугоўвання ў Тварычэўцы, камунальныя лазні ў Скрыгалаве, Рудні і Слабадзе, дом культуры «20 лет Победы» ў Мазыры, будынак дзіцячага садка ў Глініцы, адзін з будынкаў аддзела адукацыі ў райцэнтры, паведамляе “Жыццё Палесся”.

Кошты на многія аб’екты невялікія, а некаторыя з іх прадаюцца не першы раз, таму першапачатковыя цэны зменшаныя на 20 – 50 адсоткаў.