Жыхара Светлагорска асудзілі на два гады калоніі па пратэсных артыкулах
Жорж Кунцэвіч
29.11.2023
>
Гомельскі абласны суд 24 кастрычніка
асудзіў жыхара Светлагорска Андрэя Ігнатовіча, абвінаваціўшы яго ў распальванні
іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы (ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса
і арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак (ч.
1 арт. 342 КК). Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Казлоў.
Да суда 34-гадовы Ігнатовіч знаходзіўся
пад вартай у СІЗА №3 Гомеля, піша spring96.org.
Па матэрыялах абвінавачання Ігнатовіч у
2020 годзе неаднаразова размяшчаў у адкрытай групе ў Тэлеграм каментары, якія
змяшчаюць негатыўную ацэнку групы асоб, аб'яднаных па прыкмеце дзейнасці: сябры
выбарчых камісій, у тым ліку старшыні ЦВК, супрацоўнікі міліцыі (у тым ліку –
атрада міліцыі асаблівага прызначэння) і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Таксама Ігнатовіч наўмысна размясціў у
тэлеграм тэкставыя паведамленні з заклікамі да групавых дзеянняў, якія груба
парушаюць грамадскі парадак, схіляў і заклікаў іх для ўдзелу ў
групавыхдзеяннях, а менавіта да аб'яднання і збору людзей, выхаду іх на
вуліцы, парушэнне нармальнай працы арганізацый і прадпрыемстваў, органаў
дзяржаўнай улады, а таксама праваахоўных органаў:
“Размешчаныя каментары ўтрымліваюць
словы і выразы, якія паказваюць на відавочны падзел грамадства па нацыянальных
і сацыяльных прыкметах, а таксама на заклік да фармавання варожага і
негатыўнага стаўлення да асобных сацыяльных груп”.
Суд не знайшоў падстаў і абвінавачанне ў
абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч.1 арт. 368 КК) было знятае.
У судзе Ігнатовіч прызнаў віну часткова.
Суд прызначыў яму на падставе ч. 1 арт.
130 КК пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін два гады, а на падставе
ч. 1 арт. 342 КК (у рэдакцыі Закона ад 5 студзеня 2015 года №241-З) прызначыць
пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін адзін год і шэсць месяцаў.
Канчаткова прызначана пазбаўленне волі на тэрмін два гады з адбываннем
у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Прозвішча Ігнатовіча МУС Беларусі ўнёс у
“Спіс асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”, а 27 лістапада КДБ
Беларусі ўнёс яго ў спіс "тэрарыстаў".