Светлагорск: жанчына пайшла ў міліцыю падаваць заяву аб крадзяжы, не стрымалася і абразіла прэзідэнта
Жорж Кунцэвіч
26.07.2022
>>>>>
Суд Светлагорскага раёна 25 ліпеня вынес прысуд жыхарцы
вёскі Стракавічы Наталлі Леановіч, абвінаваціўшы яе ў абразе прэзідэнта (ч.1
арт. 368 Крымінальнага кодэкса).
Справу разглядала суддзя Галіна Гулевіч.
Судовае пасяджэнне праходзіла ў закрытым рэжыме ў памяшканні
былога прафесійнага ліцэя хімікаў, дзе часова зараз размяшчаецца раённы суд.
Жанчына ў судзе абараняла сябе сама, без адваката.
Пра Леановіч вядома, што яна пайшла падаваць заяву ў міліцыю
на крадзёж, які сапраўды меў месца, а нападпітку выказала ў аддзеле ўсё, што
думае пра прэзідэнта. Супрацоўнікі міліцыі завялі на яе крымінальную справу.
Наталлю Леановіч затрымалі і з 20 чэрвеня яна знаходзілася ў
СІЗА-3 Гомеля.
Згодна з абвінавачаннем, жыхарка Светлагорскага раёна
Наталля Леановіч публічна зняважыла прэзідэнта.
Суд прысудзіў ёй пазбаўленне волі тэрмінам на адзін год
і 6 месяцаў ва ўмовах агульнага рэжыму.
Таксама суд пастанавіў накіраваць
яе на прымусовае лячэнне ад алкагалізму.