Жыхароў Рэчыцкага раёна папярэджваюць пра небяспеку знаходжання каля стрэльбішчаў
Жорж Кунцэвіч
22.06.2022
>
На Гомельшчыне з 22
чэрвеня па 1 ліпеня пройдуць планавыя мабілізацыйныя вучэнні з ваеннымі
камісарыятамі і арганізацыямі Узброеных Сіл, якія дыслакуюцца на тэрыторыі
вобласці. Удзел у іх прымае і Рэчыцкі раён.
Ваенны камісар Рэчыцкага і
Лоеўскага раёнаў Руслан Пазнякоў папярэджвае жыхароў раёна аб тым, што мерапрыемствы
па агнявой падрыхтоўцы пройдуць на стрэльбішчах, размешчаных на тэрыторыі Холмечскага
сельсавета ў вёсках Холмеч і Вятхінь.
Таксама будзе перакрыты
праход па пешаходных дарожках паміж домам 93-А (па вуліцы Савецкай) і ваенным
камісарыятам і паміж ваенным камісарыятам і домам 85 на час вучэнняў.
Каб пазбегнуць няшчасных
выпадкаў не варта набліжацца да стрэльбішча і заходзіць за мяжу, пазначаную
адпаведнымі ўказальнікамі.