Напрыканцы года ў Лоеве прызначылі" новую "экстрэмістку"
Жорж Кунцэвіч
29.12.2023
>>
29 снежня МУС Беларусі зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт “Пераліка
грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць
дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”.
У “Спіс экстрэмістаў” дадалі яшчэ 13 чалавек — цяпер у ім
3654 прозвішчы. Сярод іх – жыхарка вёскі Бывалькі Лоеўскага раёна Сняжана
Цадава.
Сняжана была затрымана напрыканцы жніўня 2023 года за тое,
што абразіла супрацоўнікаў міліцыі падчас здымкі відэа і затым выклала ролік з
абразамі ў інтэрнэт. Супраць Сняжаны ўзбудзілі крымінальную справу
паводле арт. 130 Крымінальнага кодэксу (Распальванне іншай сацыяльнай
варожасці).
29 лістапада 2023 года пачаўся суд над жанчынай у Гомельскім
абласным судзе. Справу разглядаў суддзя Алег Харошка, які прысудзіў
Сняжане 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму. Пасля прысуду была вызваленая
ў зале суда, у сувязі з пералікам тэрміну праведзенага ў СІЗА.
Тым не меней
Сняжану запісалі ў “экстрэмісткі”.