Мазырскае “Жыццё Палесся” прапагандуе "Жоўтыя слівы"
Жорж Кунцэвіч
13.06.2022
>>>
Мазырскае інтэрнэт-выданне
“Жыццё Палесся” падзялілася са сваімі чытачамі парадамі аб тым, як можна абыйсці блакіроўку адыёзнага тэлеграм-канала “Жоўтыя слівы”.
Гэтая крыніца, створаная
супрацоўнікамі Губазіка, спецыялізуецца
на публікацыі брудных гісторый пра ўдзельнікаў акцый пратэсту, стваральнікаў
незалежнах тг-каналаў, грамадскіх актывістаў.
Нагадаем, 8 чэрвеня
стала вядома, што Мінінфарм запатрабаваў ад Google тлумачэнняў па фактах блакіроўкі Telegram-каналаў "Жоўтыя слівы" і
"Вашы слівы", назваўшы блакіроўку “абуральным актам беззаконнай
цэнзуры з боку ўладальнікаў лічбавых платформ”.
“Не дайце
амерыканскім фашыстам заткнуць рот праўдзе”, - цынічна заклікаюць гаспадары “Сліў”.
Невядома толькі,
чаму менавіта “Жыццё Палесся”, адзіны з палескіх рэгіянальных сайтаў, вырашыў
падтрымаць сумна вядомы тэлеграм-канал.