У Рэчыцы звольненая педагог выйграла суд за аднаўленне на працы
Жорж Кунцэвіч
19.07.2022
>
Аграрны каледж у Рэчыцы не працягнуў кантракт выкладчыцы з
20-гадовым стажам за дысцыплінарныя спагнанні. Былая настаўніца звярнулася ў
суд і дамаглася аднаўлення на працы.
Кантракт з выкладчыцай каледж не працягнуў за парушэнне педагогам правілаў
унутранага распарадку, невыкананне абавязкаў куратара вучэбнай групы па
кантролі наведвальнасці, а таксама за фармальны падыход да вядзення часопісу.
Звольненая выкладчыца ў сваёй пазоўнай заяве паказала, што
не згодная з прэтэнзіямі былога працадаўцы. Яна адзначыла, што добрасумленна
выконвала свае службовыя абавязкі, а дысцыплінарныя спагнанні лічыць
несправядлівымі. Акрамя таго наймальнік не ўлічыў пры звальненні тое, што яна
з'яўляецца адзінокай маці, якая выхоўвае непаўналетняе дзіця.
Раённы суд, вывучыўшы матэрыялы справы, стаў на бок
педагога, адмяніўшы спагнанні і аднавіўшы на пасадзе з выплатай сярэдняга
заробку за час вымушанага прагулу ў суме 1 244,23 рубля.
Адказчык падаў апеляцыю. Судовая калегія Гомельскага
абласнога суда пакінула рашэнне суда без змены, паведамляе "Зеркала".