Рыхтуецца гучны крымінальны працэс над мазыранамі

Жорж Кунцэвіч 20.09.2022

>>>>>>

У Гомельскі абласны суд перададзеная крымінальная справа ў дачыненні да двух жыхароў  Мазыра: 34-гадовага грамадзяніна П. і 45-гадовага С.

Мазыран абвінавачваюць у актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак;

падрыхтоўцы і незаконным вырабе, набыцці, захоўванні, перавозцы гаручых рэчываў у складзе групы асоб па папярэдняй змове;

падрыхтоўцы да здзяйснення акта тэрарызму групай асоб па папярэдняй змове;

падрыхтоўцы да наўмыснага прывядзення ў непрыдатнасць транспартнага сродку і шляхоў зносінаў з мэтай акта тэрарызму.

 

Акрамя таго, П.таксама інкрымінаваныя садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, узбуджэнне іншай сацыяльнай варожасці, апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці.

 

Згодна з матэрыяламі справы абвінавачаныя выходзілі на палосы руху праезнай часткі дарогі з бел-чырвона-белым палатном і блакавалі рух транспартных сродкаў на цэнтральных вуліцах Менска.

 

У перыяд са жніўня 2020 года па люты 2022 года абвінавачаныя набылі кампаненты для вырабу "кактэйляў Молатава" і піратэхнічны выраб, якія захоўвалі і перавозілі ў розных транспартных сродках і месцах з мэтай іх наступнага выкарыстання пры здзяйсненні акту тэрарызму, нападзе на будынкі, установы, транспартныя сродкі, а таксама супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

 

Акрамя гэтага, П. вырабіў «кактэйлі Молатава» і сумесна з С. здзейсніў прыгатаванне да наўмыснага прывядзення ў непрыдатнасць транспартных сродкаў і шляхоў зносін, якое магло пацягнуць смерць чалавека, крушэнне або аварыю.

 

У працяг сваіх супрацьпраўных дзеянняў П., выкарыстоўваючы Тelegram-канал, прызнаны экстрэмісцкім фарміраваннем, размясціў у ім відэафайл з вуснымі каментарамі пра дату і час перамяшчэння ваеннай тэхнікі, ваенізаваных падраздзяленняў і вайскоўцаў з мэтай ажыццяўлення экстрэмісцкай дзейнасці. Пасля чаго пад'ехаў да аднаго з прадпрыемстваў Мазырскага раёна і дарожнага знака, дзе нанёс фарбай на плот і знак цынічныя малюнкі і надпісы, у якіх даў негатыўную ацэнку жыхарам замежнай дзяржавы.

 

Пасля вывучэння матэрыялаў крымінальнай справы ў пракуратуры Гомельскай вобласці прыйшлі да высновы аб абгрунтаванасці абвінавачвання, наяўнасці дастатковых, якія адносяцца і дапушчальных доказаў, поўным і аб'ектыўным даследаванні абставінаў злачынстваў. Пагадзіліся з кваліфікацыяй дзеянняў П.па ч. 1 арт. 342, ч. 1 арт. 361-4, арт. 341, ч. 1 арт. 130, ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 295-3, ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 289, ч. 1 арт. 13 і ч. 4 арт. 309 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь і С. па ч. 1 арт. 342, ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 295-3, ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 289, ч. 1 арт. 13 і ч. 4 арт. 309 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, паведамляе Генеральная пракуратура.


Дата суда, меркавана, будзе прызначана цягам месяца.