Самыя, самыя... рэпрэсіўныя суддзі

Жорж Кунцэвіч 30.01.2023

>

У топ самых рэпрэсіўных суддзяў Гомельскай вобласці, які склалі праваабаронцы “Гомельскай вясны” патрапіла некалькі суддзяў нашага рэгіёнё. Менавіта яны найбольш шчыравалі летась выносячы палітыяна матываваныя прысуды палешукам.

Так, 8 крымінальных прысудаў за апошні час вынесла суддзя Мазырскага раённага суда Галіна Кніжонак. Шэсць прысудаў на рахунку рэчыцкага суддзі Вадзіма Бобырава.

Апроч гэтага гэтыя служкі Феміды дзесяткамі выносілі пастановы па адміністрацыйных справах за ўдзел у акцыях пратэсту і за экстрэмісцкую інфармацыю ў сацыяльных сетках.

А званне самага рэпрэсіўнага суддзі атрымаў Аляксей Хлышчанкоў. Падчас працы ў судзе Чыгуначнага раёна Гомеля ён вынес 2 палітычных прысуды, а пасля пераводу ў Гомельскі абласны суд - яшчэ 15.