Палітзняволеную Вікторыю Кульшу перавялі ў калонію ў Зарэччы
Жорж Кунцэвіч
11.07.2023
>
Вікторыю Кульшу двойчы за год асудзілі паводле ч. 1 арт.
411 КК (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі
калоніі). Апошні раз суд прызначыў палітзняволенай жанчыне яшчэ адзін год зняволення ў дадатак да трох з паловай гадоў калоніі.
За паўгода ў зарэчанскай калоніі Вікторыя адбыла мінімум 92 дні ў ШІЗА і паўгады ў ПКТ. Нядаўна праваабаронцам
стала вядома, што адзін з наглядчыкаў душыў Вікторыю логцем, стоячы ззаду, а
таксама цягаў яе па камеры. Акрамя гэтага, жанчына некалькі разоў у калоніі
трымала галадоўкі на знак пратэсту супраць жудасных умоваў. Праз гэта ў яе
двойчы здараўся сардэчны прыступ.
Стала вядома, што 22 чэрвеня жанчыну этапавалі ў жаночую
калонію № 24.
У Зарэччы таксама адбывае пакаранне і Алена Маўшук, якой суд Маскоўскага раёна Брэста 30 красавіка 2021 года вынес прысуд па
крымінальнай справе па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса за ўдзел ў масавых
беспарадках у ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года ў Пінску. Алену Маўшук асудзілі да 6
гадоў калоніі агульнага рэжыму.
Адрас для падтрымкі: ПК № 24. 247526, вул. Вытворчая, 44,
г. п. Зарэчча, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць, Вікторыя Аляксандраўна Кульша.