Антона Хадкевіча праваабаронцы прызналі палітзняволеным
Жорж Кунцэвіч
11.09.2023
>>
Спіс палітвязняў папоўніўся трыма жыхарамі Гомельшчыны.
Сярод іх – жыхар Мазыра Антон Хадкевіч.
Антон Хадкевіч працаваў інжынерам-энергетыкам у
мінскай фірме, якая ў той час абслугоўвала аб'екты Мазырскага
нафтаперапрацоўчага завода. Ён быў затрыманы ў лістападзе 2022 г.
супрацоўнікамі гомельскага ГУБАЗіК і АМАП на працоўным месцы. Да суда ён
знаходзіўся ў СІЗА-3. Яго абвінавацілі ў тым, што ён удзельнічаў у
несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах (ч. 1 арт. 342 КК) садзейнічаў
«экстрэмісцкай» дзейнасці ( ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК РБ) праз
уваходжанне у «экстрэмісцкае» фарміраванне. Апроч гэтага, Антона абвінавацілі ў
паклёпе на Аляксандра Лукашэнку (ч. 1 арт. 367 КК РБ).
Гомельскі абласны суд у закрытым пасяджэнні 22 жніўня
2023 года пакараў Хадкевіча пазбаўленнем волі тэрмінам на тры гады і шэсць
месяцаў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Справу разглядаў суддзя Алег Харошка.