Хойнікі: Евангельскага пастара з Хойніцкага раёна асудзілі на дзесяць сутак
Жорж Кунцэвіч
05.01.2024
>
Пастара Алега Лойку судзілі яшчэ напачатку снежня па ч. 2
арт.19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) за падпіскі ў
"Фэйсбуку" на старонкі СМІ, уключаныя ў спіс "экстрэмісцкіх
матэрыялаў".
Як паведамляе “Хрысціянская візія”, у выніку Алег
Лойка быў арыштаваны на 10 сутак, а яго планшэт быў канфіскаваны.
Алег Лойка шмат гадоў займаецца рэабілітацыяй людзей з
наркатычнай залежнасцю ў рамках місіі “Вяртанне”. Дзякуючы яго дзейнасці сотні
чалавек вярнуліся да нармальнага жыцця. Пра яго раней з захапленнем пісалі
дзяржаўныя СМІ, а цяпер пастар трапіў пад каток рэпрэсій рэжыму, піша “Гомельская вясна”.