“Прыемныя” сюрпрызы для рэчыцкіх дзяцей
Жорж Кунцэвіч
26.06.2023
>>
У Рэчыцы на мінулым тыдні падлеткам можна было пабыць у
ролі сапёра, памежніка, ці вайскоўца.
Пад час выставы і дэманстрацыі боепрыпасаў, абсталявання
і экіпіроўкі супрацьміннага цэнтра Узброеных Сіл, дзяцей вучылі размініраванню, паведамляе раённая газета “Дняпровец”.
Гомельскія памежнікі таксама не засталіся ў баку. Яна
зладзілі выставу ўзбраенняў і спецыяльных сродкаў памежнага кантролю, вучылі валоданню
стралковай зброяй.
Такія сустрэчы ў гэтым годзе ўсё часцей і часцей
праводзяцца ў палескіх гарадах. І такім чынам адбываецца ідэалагічная падмена паняццяў: за
«патрыятызм» выдаецца ўдзел у занятках па абыходжанні са зброяй і фізічнай
падрыхтоўцы.
Толькі сумнеўна, што такім мілітарысцкім чынам у падрастаючага пакалення
можна выхаваць пачуццё патрыятызму і любові да радзімы.