Межы з Украінай умацоўваюць спецыяльнымі манеўровымі групамі
Жорж Кунцэвіч
15.01.2024
>>
У 10 студзеня, У Мазырскім памежным атрадзе 10 студзеня адбылося
пампезнае мерапрыемства, прысвечанае завяршэнню фармавання манеўранай групы, новага ў сістэме органаў пагранслужбы злучэння.
Маняўровую групу сабраліся павітаць дзяржсакратар Савета
Бяспекі Аляксандр Вольфавіч, старшыня Дзяржаўнага папамежнага камітэта Канстанцін
Моластаў, абласныя функцыянеры і нават епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід.
Задача стварэння ў кожным тэрытарыяльным органе памежнай службы
падраздзяленняў хуткага рэагавання была
пастаўлена Аляксандрам Лукашэнкам яшчэ ў 2018 годзе.
На думку сілавікоў, такі мабільны рэзерв здольны
аператыўна прыкрыць патрэбны ўчастак мяжы пры абвастрэнні абстаноўкі. Пры
стварэнні новых падраздзяленняў Дзяржпагранкамітэт абапіраўся на існуючы
вопыт пагранічных войскаў КДБ Савецкага Саюза, вывучаны вопыт спецыяльнай
ваеннай аперацыі на Украіне.
Паведамляецца, што сучасныя "Волаты"
вытворчасці Мінскага завода колавых цягачоў сур'ёзна ўзмоцняць баявы патэнцыял
падраздзяленняў хуткага рэагавання, якія ахоўваюць беларуска-ўкраінскую мяжу.