Беларускі Светлагорск “пабратаўся” з расійскім цёзкам

Жорж Кунцэвіч 06.07.2022

>>

За апошні тыдзень пяць беларускіх гарадоў сталі “пабрацімамі” расійскіх населеных пунктаў. Гэта адбываецца на фоне таго, што ўкраінскія гарады масава спыняюць сяброўскія стасункі са сваімі даўнімі партнерамі ў Беларусі.

Да гарадоў-пабрацімаў Светлагорска днямі дадаўся яшчэ адзін – Светлагорск Калінінградскай вобласці. Цяпер горад на Бярэзіне мае 14 пабрацімаў. Сярод гарадоў, якія прынялі рашэнне “пабратацца” з старадаўнімі Шацілкамі палова расійскіх.

Гэта, Іванцееўка Маскоўскай вобласці, Кандалакша, Кінгісепп, Камунар Ленінградскай вобласці, Светлы Калінінградскай вобласці, Чарнушынск.

Таксама ў Светлагорска ёсць гарады-пабрацімы ў Англіі, Польшы, Малдове, Румыніі, Балгарыі і нават у Крыму.