Ютуб і тэлеграм-канал жыхара Хойнікаў прызнаныя "экстрэмісцкімі"
Жорж Кунцэвіч
15.01.2023
>>
Жыхар Хойнікаў Алег
Казлоў у сваіх каналах дзяліўся з нешматлікімі
падпісчыкамі думкамі на грамадска-палітычныя тэмы. Таксама ён на сваім акаунце ў ютубе з пачаткам расейскай агрэсіі
размясціў некалькі відэа з перасоўваннем расейскай тэхнікі на Гомельшчыне.
Алег Казлоў, які працаваў
майстрам-электрамантажнікам на розных прадпрыемствах у Хойніках, вядомы тым,
што ў 2019 годзе рэгістраваўся кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
Абнаўляць свае сеткі Алег Казлоў перастаў у верасні 2022 года.
Дзе ён знаходзіцца сёння, праваабаронцам невядома. Не выключана, што 56-гадовы
мужчына быў затрыманы і знаходзіцца зараз пад следствам.