Жыхарку Мазыра будуць судзіць нібыта за абразу прадстаўніка ўлады
Жорж Кунцэвіч
04.03.2024
>>
У судзе Мазырскага раёна 5 сакавіка пачынаецца разгляд
крымінальнай справы палітзняволенай Ірыны Сапрыгінай, якую спрабуюць
абвінаваціць у абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369) і абразе Аляксандра
Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК). Справу будзе разглядаць суддзя Анатоль Стрэльчанка.
Ірына Сапрыгіна была затрыманая за каментар у чаце ўкраінскага блогера. 30 кастрычніка 2023 года ў
Мазыры. Да яе прыехалі
людзі ў масках, правялі ператрус, а затым затрымалі яе па крымінальнай справе ў
межах артыкула 368 КК. Спачатку Ірына знаходзілася ў ІЧУ на Акрэсціна некалькі
дзён, затым яе перавялі ў Жодзіна. Да суда знаходзілася ў СІЗА-3 Гомеля.
Пад час следства ў справе з'явіўся - новы артыкул: 369 КК.
Вядома, што Ірына
Сапрыгіна ў апошні год знаходзілася дома, бо даглядала за сваёй 83-гадовай маці
— ліквідатаркай ЧАЭС, што мае інваліднасць другой групы. Тым не менш Ірыне не змянілі меру стрымання са
змяшчэння пад варту на паручальніцтва. Вядома таксама, што да маці Сапрыгінай
прыходзіў міліцыянт і пытаўся пра яе стаўленне да Украіны і Ізраіля.