За сакавік стала больш на аднаго палітзняволенага з Мазыра
Цімур Казачэнка
31.03.2023
>
У сакавіку беларускія праваабаронцы прынялі сумесныя
заявы аб прызнанні палітычнымі зняволенымі 44 чалавек. Сярод іх – Пётр Старацітараў з Мазыра.
65-гадовы Пётр
Старацітараў – саўладальнік
кампаніі «Лотас», якая займаецца вытворчасцю будаўнічых вырабаў. Яго затрымалі
6 лютага і абвінавацілі паводле артыкула 368 Крымінальнага кодэкса – «Абраза Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь». Абвінавачанне прад’яўлена ў сувязі з антываеннымі допісамі
ў інтэрнеце.
Ён
уключаны ў спіс палітзняволеных у заяве праваабаронцаў, прынятай 15 сакавіка.
У
савецкі час грамадзянін навучаўся ў г. Крывы Рог Днепрапятроўскай вобласці
Украіны. Працаваў у прадпрыемстве «Мазырпрамбуд», а ў 1992 г. разам з сябрамі
заснаваў «Лотас».
Раней ён неаднойчы меў
падзякі ад выканкама і праваслаўнай царквы. Зараз прадпрымальнік знаходзіцца ў
гомельскім следчым ізалятары, яму можна пісаць на адрас: СІЗА № 3, вул. Кніжная,
1А, г. Гомель, 246003.
У цэлым па Гомельскай
вобласці за сакавік палітзняволенымі прызнаны 6 чалавек. Акрамя жыхара Мазыра,
гэта 4 чалавекі з Гомеля і 1 жлабінчанін. Агульная колькасць палітзняволеных у
краіне на сённяшні дзень – 1476.