Якой будзе “Белая Русь” у Калінкавічах?

Жорж Кунцэвіч 25.05.2023

>>

У ліку першых на Гомельшчыне ўстаноўчая канферэнцыя па стварэнні аддзялення праўладнай партыі Белая Русь" прайшла ў Калінкавічах.

23 траўня старшынёй раённага аддзялення "Белай Русі” была абраная намеснік старшыні райвыканкама  па ідэалагічнай працы Ірына Шакалян, а яе намеснікам – намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ДЛГУ “Калінкавіцкі лясгас" Вольга Алісейка.

Гэтыя чыноўніцы, як і многія кіраўнікі наваствораных аддзяленняў “Белай Русі”, з’яўляюцца працаўніцамі ідэалагічнага фронту, што толькі падкрэслівае сутнасць новай партыі – партыі ўлады і Лукашэнкі.

Патрэбна дадаць, што і Шакалян, і Алісейка неаднаразова ўваходзілі ў склад участковых выбарчых камісій, і дапамагалі фальсіфікаваць вынікі і парламенцкіх, і прэзідэнцкіх выбараў.

На фота: Ірына Шакалян злева.