Telegram-канал з назвай "Палеская вясна" унесены ў Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў
Жорж Кунцэвіч
15.04.2023
>>
У Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў чарговае
абнаўленне. Туды патрапіў і Telegram-канал з назвай "Палеская вясна”.
Рашэнне аб уключэнні яго ў Спіс было
прынята Ленінскім судом Брэста 11 красавіка 2023 года. Згодна з раскладам суда
за той дзень, рашэнне аб прызнанні канала “экстрэмісцкім" прымаў суддзя
Андрэй Канючка.
Раней, паводле рашэння суда Чыгуначнага раёна Гомеля ад
27 студзеня 2022 года ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў былі ўнесеныя сайт
"Палеская Вясна”, інтэрнет-старонка у сацыяльнай сетцы “Вконтакте” пад
такой жа назвай і канал відэахостынга "Youtube" з назвай
"Палеская Вясна".
Нагадваем, каб не патрапіць пад дзеянне артыкула 19.11
КаАП (распаўсюд і перасылка экстрэмісцкіх матэрыялаў) пазбягайце ставіць
спасылкі ў сваіх сацыяльных сетках на матэрыялы “Палескай вясны”.