У жніўні – дзень нараджэння ў палітзняволенага Мікіты Сілівона з Мазыра
Цімур Казачэнка
01.08.2022
>
22 жніўня Мікіце Сілівону споўніцца 19 год.
Паколькі ў месцах зняволення паштовую карэспандэнцыю правяраюць і часта
перадаюць адрасату з затрымкай, адсылаць віншаванне лепш загадзя.
Жыхар Мазыра Мікіта Аляксеевіч Сілівон адбывае пакаранне тэрмінам у 1,5 гады пазбаўлення
волі ў калоніі агульнага рэжыму. Ён быў асуджаны ў закрытым судовым пасяджэнні
і ўзяты пад варту 14 студзеня. Прысуд вынесены судом Мазырскага раёна па двух
артыкулах Крымінальнага кодэкса: 342 – “Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў,
якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх”, і 364 –
“Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў
унутраных спраў”.
Прычынай стала пратэстная акцыя, якая адбылася
ў Мазыры ў жніўні 2020 г. пасля прэзідэнцкіх выбараў. 4 сакавіка 2022 г.
праваабаронцы прызналі М. Сілівона палітычным зняволеным, паколькі акцыя
праходзіла ў выглядзе мірнага сходу і нікому не пагражала, а міліцыяй былі
ўжыты жорскія дзеянні па яе спыненні.
Павіншаваць М. А. Сілівона можна, даслаўшы
паштоўку, пісьмо альбо тэлеграму на адрас:
СІЗА № 3, г. Гомель, вул. Кніжная,
1А, г. Гомель, 246003.
На фота: Мікіта Сілівон.