Палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк знайшлася ў Рэчыцкім ІЧУ

Жорж Кунцэвіч 25.08.2023

>

Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісаў яе муж Андрэй Шарэнда.

"Туды Паліну этапавалі для правядзення загадкавых "следчых дзянняў". Хутчэй за ўсё, новая крымінальная справа нарэшце скончана, і Паліну будуць спрабаваць з ёй азнаёміць. Пасля гэтага Паліну верагадна ізноў этапуюць у СІЗА №3 Гомеля да суду. У рэчыцкім ІЧУ нам паведамілі, што Паліна ў іх знаходзіцца на "спецыяльным рэжыме", перадачы і пасылкі ёй забаронены", — напісаў ён.

Раней паведамлялася, што У гомельскім СІЗА №3, куды Паліна была пераведзена з рэчыцкай калоніі пасля завядзення новай крымінальнай справы за нібыта злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі, палітзняволенай няма. 

23 жніўня для Паліны ў СІЗА не ўзялі перадачу. Было паведамлена, што Паліна Шарэнда-Панасюк 21 жніўня вывезена. Куды на гэты раз яе этапавалі, не сказалі.