>
На сайце Дзяржаўнай службы занятасці размешчаная абвестка Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Футбольны клуб “Спутник Речица”». У ёй паведамляецца, што клуб мае 10 вакансіяў з назваю «спартовец-інструктар у футболе». Патрабаванні да кандыдата – агульная базавая адукацыя. Заробак, які прапануецца такім работнікам – ад 2500 рублёў.
Гэтаму ж клубу патрабуецца адзін трэнер у спорце з ліцэнзіяй А. Прэтэндэнт на гэтую пасаду мусіць мець вышэйшую адукацыю. А заробак, які прапануюць такому адмыслоўцу ў «Спутник Речица» – ад 2000 рублёў.
20 снежня 2020 года футбольны клуб «Спутник» фактычна
перастаў існаваць. Ва ўсіх ягоных супрацоўнікаў скончыліся працоўныя кантракты.
Да таго ён лічыўся структурным падраздзяленнем прадпрыемства «Рэчыцадрэў» і футбалісты і трэнеры
былі ўладкаваныя туды. У такім статусе клуб атрымаў перамогу у першай
лізе нацыянальнага першынства і разам з ёй магчымасць гуляць у вышэйшай лізе.
А, паводле рэгламенту, каманда вышэйшай лігі мусіць быць самастойнай юрыдычнай
асобай.