У Мазыры затрымалі работнікаў НПЗ
Жорж Кунцэвіч
28.11.2023
>>
Стала вядома, хто днямі быў затрыманы ў Мазыры
Аднога з затрыманых
некалькі дзён таму рабочых завуць Павел Мельнічэнка. Ён працуе на Мазырскім
нафтаперапрацоўчым заводзе. Мужчыну затрымалі за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе
і знялі з ім “пакаяннае” відэа, прымусіўшы стаць нагамі на
бел-чырвона-белы сцяг, піша "Гомельская Вясна".
Калегу Паўла, таксама супрацоўніка НПЗ Андрэя Лапіцкага Андрэя затрымалі за падпіскі
на “экстрэмісцкія” каналы. На “пакаянным” відэа мужчына прызнаўся, што сапраўды быў
падпісаны і паабяцаў “усё
павыдаляць”.