Жыхара Светлагорска прызналі палітвязнем

Жорж Кунцэвіч 24.07.2023

>>

Беларуская праваабарончая супольнасць 24 ліпеня прызнала палітзняволенымі яшчэ 11 грамадзян. Сярод іх – жыхар Светлагорска, 22-гадовы Максім Драбніца.

Нагадаем, Гомельскі абласны суд 10 чэрвеня да васьмі гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму асудзіў 22-гадовага жыхара Светлагорска Максіма Драбніцу. Негледзячы на тое, што працэс праходзіў у закрытым рэжыме, у судзе раскрылі дзяржаўнаму выданню "Гомельская праўда" акалічнасці справы. Максіма прызналі вінаватым у тым, што ён уступіў у "экстрэмісцкае фармаванне" план "Перамога" і нібыта планаваў падарваць чыгунку ў Светлагорскім раёне. Максіма абвінавацілі паводле двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 361-1(стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім) і ч. 2 арт. 290-5 (арганізацыя дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі і ўдзел у такой арганізацыі).

У красавіку хлопца дадалі ў "тэрарыстычны спіс" КДБ.

Падтрымайце вязня: СІЗА-3, 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Драбніца Максім Сяргеевіч.