Мазыр: затрыманы вядомы праваабаронца Уладзімір Целяпун
Жорж Кунцэвіч
16.11.2023
>>
Праваабаронцам стала вядома, што цяпер Целяпун знаходзіцца ў
ізалятары часовага затрымання, піша "Гомельская вясна".
Прычыны і абставіны затрымання Уладзіміра невядомыя.
Крыніца, абазнаная ў сітуацыі, распавяла, што 15 лістапада праваабаронца планаваў ісці на
прыём да суддзі Канстытуцыйнага суду ў Мазырскім выканкаме, які праводзіў у раёне адкрыты прыем грамадзян.
Але на сустрэчы Целяпун так
і не з'явіўся і на сувязь увечары не выходзіў.
Уладзімір Целяпун – ліквідатар аварыі на Чарнобыльскай
АЭС і мазырскі праваабаронца, які неаднаразова спазнаваў пераслед так званых "сілавікоў".