У Мазырскай калоніі №20 усіх палітвязняў пасля каранціну адпраўляюць у ШІЗА
Жорж Кунцэвіч
09.06.2023
>
Пра гэта праваабаронцы "Гомельскай вясны" даведаліся адразу з некалькіх крыніц.
Сюды адпраўляюць палітычных вязняў, якія раней (да жніўня 2020 года) мелі судзімасць па «бытавых» артыкулах. ПК – 20 «спецыялізуецца» на паўторна асуджаных, якім, як правіла, давалі вялікія тэрміны – 15, 20 і нават 25 гадоў.
Рэжым тут больш жорсткі, чым у іншых папраўчых установах, а бытавыя ўмовы горш, хоць звонку карпусы выглядаюць нядрэнна.
У дадзены момант вялікая праблема ў вязняў – карэспандэнцыя. Лісты некаторым катэгорыям асуджаных аддаюць раз на месяц, паколькі цэнзар тут усяго адзін. Пры гэтым могуць аддаць два-тры лісты адразу. Адміністрацыя гэта лічыць часткай "выхаваўчага працэсу", піша MAYDAYTEAM.
Сама калонія размешчана ў прамзоне побач з Мазырскім НПЗ. Нафтазавод размешчаны ў 20 км ад Мазыра і ўсяго ў 40 км ад украінскай мяжы (ПТА «Новая Рудня»). Увесь апошні тыдзень у гэтым рэгіёне міліцыя, ДАІ і лякарні праводзяць вучэнні з перакрыццем дарог.